У вайне ва Украіне загінула ўжо 347 дзяцей
Па даных Генпракуратуры Украіны на раніцу 10 ліпеня 2022 года, ад баявых дзеянняў ва Украіне загінула 347 дзяцей. Яшчэ 648 дзяцей было паранена.

«Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 348, Харкаўскай — 187, Кіеўскай — 116», — гаворыцца ў паведамленні.
Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца ўдакладненне даных аб загінулых у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, у тым ліку горадзе Часаў Яр, па якім 10 ліпеня раніцай быў нанесены ракетны ўдар.
Па даных ААН, на 4 ліпеня ад баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны загінула 335 дзяцей. Гэтая лічба ўключае дзяцей, якія загінулі на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сіл.
