У ваколіцах Мельніка маста для раварыстаў пакуль не будзе



100-метровага маста для раварыстаў праз раку Буг, што ў ваколіцах Мельніка, пакуль не будзе. Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства не зможа атрымаць фінансаванне на рэалізацыю праекта з еўрапейскай праграмы “Роварныя трасы ва ўсходняй Польшчы”.

kladka_w_niemirowie

Як тлумачаць у Маршалкоўскай ўправе, гміна Мельнік cпазняецца з рэалізацыяй праекта – дагэтуль няма дазволу на пабудову і патрэбных гарантый з Міністэрства інфраструктуры.

Паводле войта гміны Мельнік Адама Таботы, спазненні выкліканы не толькі мясцовымі уладамі:

– Былі рознага кшталту спазненні, напрыклад, тэхнічна-эканамічнае абгрунтаванне, аж да дванаццатага года рабілася ў міністэрстве. Пры такіх вялікіх праектах не ўсе рашэнні належаць войту і лакальнай грамадскасці, што ў сваю чаргу азначае, што мы не будзем будаваць гэты мост нягледзячы на тое, што пакуль адсутнічаюць пагрозы, якія б не дазволілі збудаваць гэты мост у тэрмін не пазней канца будучага года.

Мост праз Буг, які б спалучыў населеныя пункты Неміраў, што ў Падляшскім ваяводстве, а таксама Гнойна, што ў Люблінскім ваяводстве, павінны былі збудаваць да 2015 года. Кошт рэалізацыі праекта складаў каля 8 мільёнаў злотых.

[youtube id=”i0ZFqVezDzA”]

ЛукашЛеанюк, Беларускае Радыё Рацыя