У Варшаўскім касцёле памаліліся за беларускіх палітвязняў
У касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў у Варшаве, дзе моляцца на беларускай мове беларусы, адбылося набажэнства, прысвечанае палітвязням Беларусі і іх сем’ям. Хаця падчас кожнай службы ксёндз Вячаслаў Барок адводзіць час для малітвы за палітзняволеных і ўсіх пакутнікаў Беларусі. Службу пачаў ксёндз Яўген:
„Молімся ў інтэнцыіі Андрэя Пачобута, і усіх вязняў, якія несправядліва нясуць пакаранне ў турмах Беларусі”.
Цалкам малітва:
Трэба зазначыць, што касцёл Св. Аляксандра, дзе арганізаваў службы для беларусаў ксёндз Вячаслаў Барок, становіцца ўсё больш папулярным месцам для беларусаў, якія былі вымушаны былі пакінуць Радзіму. Тут можна не толькі памаліцца, але і атрымаць як матэр’яльную дапамогу, так і маральную.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя