У Варшаўскім універсітэце таксама была дыктоўка пра БНР



Дзень роднай мовы адзначылі дыктоўкай пра стагоддзе БНР. Мерапрыемства арганізавала кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Тэкст чытала супрацоўнік навучальнай установы Вольга Трацяк:

– У гэтым годзе прыпадае 100 гадоў са дня БНР. Упершыню кафедра беларусістыкі менавіта з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы зарганізавала беларускую дыктоўку. Спадзяемся, што будзе працяг.

У дыктоўцы ўзяло ўдзел каля трыццаці чалавек. Адметна, што сярод прысутных былі не толькі беларусы, але таксама палякі, украінцы, госці з Чэхіі і Расеі.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара