У Варшаве абмеркавалі сітуацыю ўкраінак-мігрантак



У „Gazeta Wyborcza” з’явіліся рэзанансныя артыкулы пра стан украінскіх жанчын-мігрантак у Польшчы. Нелегальнае працаўладкаванне, маленькія заробкі, хамскае абыходжанне і нават сексуальны гвалт – гэта тое, з чым сутыкаюцца ўкраінкі, якія прыехалі падзарабіць. Сітуацыю з правамі мігрантак абмеркавалі падчас адмысловых дэбатаў у Варшаве.

2015-03-20_Zavalnia_pravy_imigrantak_fota3

Міраслава Кэрык з украінскага фонду „Наш выбар” падкрэсліла, што жанчынам складаней абараніць свае правы:

Жанчыны працуюць у такіх сферах, як дамашняя гаспадарка, а гэта сфера вельмі спецыфічная, дзе нашмат больш парушэнняў правоў, нявыплаты грошай. Цяжка пасля гэта даказаць, бо ты працуеш дома, ніхто цябе не бачыў. Гэта не на будоўлі, калі, напрыклад, 20 людзей бачылі, або ведаюць, што дамовіліся з тым ці з тым, можаш пасля прасіць, каб табе заплацілі – гэта крыху іншая спецыфіка.

Каардынатар праектаў праграмы міграцыйнай палітыкі Інстытута грамадскіх спраў Дамініка Падканьска зазначыла, што менавіта палякі адказныя за ўмовы, у якіх працуюць мігранты:

Мы, як палякі, маем уплыў на тое ў якіх умовах працуюць замежнікі ў Польшчы, ці сустракаюцца з добразычлівасцю, з добрым стаўленнем людзей на вуліцах. Перадусім варта, каб мы будавалі адкрытае грамадства.

Часта бяспраўнасць працоўных мігрантак выклікае яшчэ большую безабароннасць, бо знаходзячыся ў Польшчы нелегальна жанчыны баяцца паведамляць паліцыі пра супрацьпраўныя ўчынкі здзейсненыя ў дачыненні да іх. Удзельнікі дэбатаў заклікалі польскі ўрад удасканаліць права, каб пазбягаць такіх сітуацый.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя