У Варшаве адбудзецца экскурсія па парку скульптур “Крулікарня”



11 траўня ў Варшаве адбудзецца экскурсія па парку скульптур “Крулікарня”.

А над усімі працамі ўзвышаецца палац, дзе былі ўладальнікамі і паспяховы італьянец, і польскія дваране, ды і невялікі беларускі след я таксама ўспомню”, – анансуе падарожжа гід Таццяна Казак:

Пагаворым пра польскую і не толькі польскую скульптуру ХХ стагоддзя, бо гэта парк унікальны, таму што гэта парк скульптур. То-бок гэта не толькі пра прыроду, але яшчэ і пра творчасць. Ну, і плюс гэты палац, які адноўлены, але з’яўляецца музеем скульптуры Ксаверыя Дунікоўскага – аднаго з галоўных скульптараў у Польшчы ў ХХ стагоддзі. Доўгае жыццё чалавек пражыў, і разнапланавая ў яго такая творчая дзейнасць была. Пра гэта ўсё разам. І там, дарэчы, чым цікавая іх калекцыя? Гэта адносіцца да нацыянальнага музея, гэта адзіная калекцыя, якая даступная штодня. Можна прыйсці паглядзець экспанаты адразу. Гэта скульптура, канешне, сучасная і там трэба каментары рабіць.

Азнаямляльнае падарожжа працягнецца паўтары гадзіны. Мінулым разам Таццяна Казак ладзіла экскурсіі па раёну Жалібож.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя