У Варшаве адбудзецца Huchna Fest
Huchna Fest ладзіцца ўжо трэці год запар. Аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе.
Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра пра Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную.

Дата: 9 ліпеня. Час: удакладняецца. Месца: Варшава, Dzielnica Wisła, Wybrzeże Kościuszkowskie 22.
Сёлета оўпэн-эйр стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дабавілася магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч».
Галоўны хэдлайнер музычнай сцэны — Super Besse, а літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч.
Фестываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).
