У Варшаве адбудзецца канферэнцыя HoReCa Day



У чацвер, 29 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца канферэнцыя HoReCa Day, прысвечаная адкрыццю і вядзенню бізнесу ў сегменце гасціннасці (рэстараны, гатэлі, бары). Беларускія і польскія прафесіяналы падзеляцца сваім досведам, а таксама дапамогуць разабрацца з нюансамі.

Распавядае сузаснавальнік Асацыяцыі прадпрымальнікаў AIST, якая з’яўляецца суарганізатарам падзеі, Сяргей Панфілаў:

Мы выпрацавалі такую найбольш практычную мадэль, пры якой прыкладна адна траціна выступаў прысвечана адміністрацыйна прававым пытанням, адна траціна прысвечана практычным прыкладам бізнесаў беларускіх прадпрыемстваў у Польшчы. У застаўшайся частцы мы надаем увагу пытанням прасоўвання і маркетынга на польскім рынку, паколькі польская аўдыторыя значна адрозніваецца ад беларускай і ўкраінскай, або пытанням узаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі ўзаемадапамогі сацыяльнай адказнасці бізнесу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Уваход па падзею вольны, аднак патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя на сайце асацыяцыі AIST. Колькасць месцаў абмежаваная. Мерапрыемства пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусi.

Падчас падзеі плануецца анлайн-трансляцыя.

Беларускае Радыё Рацыя