У Варшаве адбудзецца мітынг прысвечаны „Дню беларускага палітвязня”
Мітынг прысвечаны „Дню беларускага палітвязня” на Плошчы Канстытуцыі перад Беларускім Моладзевым Хабам у якім прымуць удзел прадстаўнікі праваабарончага цэнтра „Вясна”, Беларускага Моладзевага Хаба, былыя палітвязні і прадстаўнікі Amnesty International Polska, прадстаўнікі Фундацыі Ośrodka KARTA, галоўны рэдактар і каманда Gazeta Wyborcza.

Мерапрыемства адно з шэрагу падзей прысвечаных гэтай даце ў Варшаве.
Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця – помніка Каперніка, дзе працягнуцца мерапрыемствы а 14:30.
21 траўня а 12:45
Plac Konstytucji 6
