У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі



Інстытут беларускай культуры арганізуе ў Варшаве Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Дата правядзення: 15-17 верасня 2023 года.

Адной з галоўных мэт Кангрэса з’яўляецца пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі ва ўмовах вымушанай эміграцыі.

Да ўдзелу ў Кангрэсе запрашаюцца дзеячы беларускай культуры, прадстаўнікі беларускіх арганізацый і лідары суполак, якія займаюцца культурай, творцы і прадстаўнікі польскага культурнага асяроддзя і Еўрапейскіх арганізацый і фондаў.

Ужо пачалася рэгістрацыя на Кангрэс.