У Варшаве адбудзецца семінар для рамеснікаў
16-га красавіка ў Варшаве адбудзецца семінар для рамеснікаў. Яго ўдзельнікі змогуць абмяняцца досведам, паглыбіцца ў асаблівасці польскага падаткаабкладання, а таксама даведацца, як прасоўваць сваю дзейнасць у інстаграме.

Каму менавіта будзе цікавы семінар, распавяла арганізатарка падзеі, стваральніца “Craft Hand Lab” Марыя Кашапава:
– На мой погляд, гэта будзе цікава для тых, хто пераехаў, для тых, хто пачынае, для тых, хто хоча працягваць рабіць і хоча выйсці на нейкі ўзровень большы, чым зараз. Ёсць рамеснікі, якія спынілі сваю супрацу альбо яны не ведаюць, як можна тут працягваць. І яны могуць атрымаць тут інфармацыю, як гэта зрабіць, вось зараз далей працягваць сваю творчую працу.
Семінар пройдзе пры падтрымцы супольнасці Event-беларусы ў эміграцыі і польскай асацыяцыі Miasto jest Nasze.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
