У Варшаве адбудзецца „Валейбольны фестываль сяброўства”
1 ліпеня ў Варшаве адбудзецца „Валейбольны фестываль сяброўства”. Яго ладзіць дабрачынны фонд „Veritum”.

У праграме падзеі – спартыўныя гульні, музычныя выступы, забавы для дзяцей і шматлікае іншае. Уваход на імпрэзу вольны, але можна пакідаць ахвяраванні: сродкі будуць накіраваныя на дапамогу дзецям і сем’ям.

Пра дабрачынны фэст распавядае яго арганізатар, дырэктар фундацыі „Veritum” Мікалай Васільковіч:
– Мэта мерапрыемства – гэта інтэграцыя дзяцей з Беларусі, з Украіны і Польшчы. У будучым плануем адкрываць спартовыя лагеры. Мы ўжо размаўляем з арганізацыямі, гэта будзе валейбол, футбол. Чаму для дзяцей? Бо дзеці, гэта ніша, якой мала хто займаецца. Дзеці – гэта светлая будучыня. Дзеці пасля такой траўмы імігравалі ў іншую краіну. Адаптацыя, дапамога – гэта для іх важна.
Пераможцаў гульняў чакаюць узнагароды.
Імпрэза адбудзецца ў Варшава з 11:00 да 20:00 па адрасе Koncertowa 4.
Больш інфармацыі можна даведацца ў суполцы фестывалю ў Facebook.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
