У Варшаве адбудзецца вялікі Арт-маркет
18 гадоў таму
Вялікі Арт-маркет адбудзецца ў Варшаве ў нядзелю, 4-га чэрвеня.
“Мы адкрываем летні сезон нашых мерапрыемстваў. І на першай падзеі вас чакае шмат цікавага”, – кажа арганізатарка падзеі, аўтар праекту “Сraft hand lab” Марыя.
-Будзе шмат цікавай біжутэрыі. Будзе таксама кераміка, дамашні дэкор. Таксама можна будзе набыць натуральнае мыла, свечкі. Кожны зможа знайсці штосьці для сябе.
Вялікі Арт-маркет адбудзецца ў кавярні “Kult Kawy”. Выстава-кірмаш будзе працаваць з 10:00 да 20:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя