У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці
Ля помніка Каперніка ў Варшаве адбылася чарговая акцыя беларусаў пад назвай «За права жыць». Зладжаны пад час акцыі арт-перфоманс напомніў удзельнікам акцыі і мінакам той жах, які адбыўся ў Бучы. Ад убачанага ў людзей пакаціліся слёзы.

Сваёй акцыяй беларусы хацелі паказаць, што яны супраць крывавых тыранаў Пуціна і Лукашэнкі, кажа суарганізатарка мерапрыемства Алёна Панамарова:
– Вырашылі зладзіць такі перфоманс у памяць аб загінулых у Бучы, Марыупалі, Краматорску. І мы просім Польскую Дзяржаву і Еўрапейскі Звяз дапамагаць Украіне.
Акцыя прыцягнула ўвагу праходзячых украінцаў і яны далучыліся да беларусаў. Старэйшая з іх стала плакаць:
– Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку.
-
Таццяна Рудоўская з Чарнігава
– Мы былі тут яшчэ да вайны, зараз ужо не можам вярнуцца дадому, таму што наша тэрыторыя зараз акупаваная расейскімі войскамі. Херсонская вобласць.
Беларусы Варшавы ладзяць такія акцыі з надзеяй, што іх убачаць на Радзіме таксама. Хочацца, каб у Беларусі не было ніводнага чалавека, хто можа апраўдваць расейскіх вайскоўцаў-нелюдзяў.
Беларускае Радыё Рацыя
