У Варшаве адбылася дыскускія “Беларуская незалежнасць 105 гадоў таму і сёння”
У Варшаве адбылася дыскускія “Беларуская незалежнасць 105 гадоў таму і сёння”. Яе спікерамі выступілі прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык, кандыдат ад апазіцыі на выбарах у краіне ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, дырэктар Цэнтру Усходніх даследаванняў Войцэх Кананчук. Мадэратарам размовы выступіў Лукаш Ясіна.
Таксама імпрэзу падтрымаў дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных справаў Пётр Ваўжык.
Пасля падзеі Аліна Коўшык распавяла, якія высновы зрабіла з дэбатаў:
– Высновы такія, што прайшло 105 гадоў з моманту як паўстала Беларуская Народная Рэспубліка. А мы па-ранейшаму змагаемся. Але я думаю, што мы цяпер нашмат бліжэй да перамогі. Вельмі шмат паралеляў сучаснасці з той сітуацыяй, якая была. Але думаю, што зараз нашая сітуацыя лепшая. Мы маем больш сяброў, мы маем больш моцы і, я думаю, што мы маем разуменне каштоўнасці нашай незалежнасці, мы маем разуменне каштоўнасці нашай мовы і нашай гісторыі. Сёння мы можам гэтым ганарыцца.
На завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікаў падзеі чакаў інструментальны выступ.
Падзея адбылася ў Музычным універсітэце імя Фрыдэрыка Шапэна.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя