У Варшаве адбылася лекцыя Зянона Пазьняка пра Курапаты
У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася лекцыя Зянона Пазьняка “Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму”.
35 гадоў таму менавіта Зянон Пазьняк адкрыў Курапаты і абнародаваў жахлівую праўду пра рэпрэсіі ў Беларусі:
-Бог мне даў адкрыць гэта, і зрабіць. І я гэта зрабіў. Калі вам адкрываецца нешта вельмі важнае, якое датычыць усёй нацыі, праўда, яна патрэбная людзям. А калі вы гэта не зрабілі, то вы зрабілі злачынства. Таму я павінен быў гэта рабіць.
А гэта меркаванне ўдзельнікаў сустрэчы з Зянонам Пазьняком:
-Каб пабачыць спадара Зянона ўжывую і набыць кніжкі з аўтографам.
-Яшчэ як была школьнцай прачытала ў “Літаратуры і мастацтве” артыкул Зянона Пазьняка пра Курапаты.
-Мой бацька вельмі яго любіў. Як мая мама казала, душу раняў за Зянона.
Паводле Зянона Пазьняка, рэпрэсіўная машына савецкага монстра знішчыла 1 800 000 тысяч беларусаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя