У Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк



У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу». Гэта кніга пра Белавежу і яе людзей. Сама Ганна Кандрацюк з вёскі Кутлоўцы на Падляшшы. Яна правяла даследаванне жыцця, звычак і менталітэту жыхароў Падляшша ў Польшчы і Беларусі.

Па словах пісьменніцы, рашэнне пісаць па-беларуску прыйшло даволі рана:

Я ўжо ва ўзросце 19-20 гадоў вырашыла, што буду працаваць для беларусаў. І сапраўды трэба было шмат папрацаваць, каб вывучыць мову і ўвогуле пазнаць гэты цэлы літаратурны кантэкст. Але першая мая кніга была на польскай мове, таму што я баялася. Але цяперт бачу, што мне прыносіць заадавальненне гэты творчы працэс – пісаць па-беларуску.

Прэзентацыя прайшла ў цёплай сямейнай абстаноўцы. Чаму спрыяў таленавіты вядучы беларускі музыка і пісьменнік Зміцер Бартосік.

На прыканцы сустрэчы прысутныя набылі кнігу Ганны Кандрацюк з яе аўтографам і цёплымі словамі да кожнага.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя