У Варшаве адбылася сустрэча з шэф-рэдактарам тэлеканалу „Україна 24”



У Варшаве адбылася сустрэча з шэф-рэдактарам тэлеканалу „Україна 24” кампаніі MediaLine Ukraine Наталкай Рабай.

Яна распавяла беларускім журналістам і ўсім зацікаўленым, як працавалася ўкраінскім карэспандэнтам падчас вайны:

Вельмі важна, што ёсць людзі, якім цікава, якім цікава слухаць, як працавалі ўкраінскія медыі на пачатку вайны. Нам здаецца, што гэта частка таго, што мы ўжо пражылі, што гэта нікому нецікава і ўвогуле гэта наша праца. Насамрэч так і ёсць, але вельмі файна, калі ты дзелішся з журналістамі, яны разумеюць, што былі складаныя і адначасова вельмі цікавыя працэсы. Вайна, як не парадаксальна, яна навучыла журналістам згуртоўвацца, не думаць ні пра якую канкурэнцыю, ні пра якія змаганні, хто лепшы. Наша галоўная мэта – гэта інфармацыйна перамагчы ворага.

Сустрэча працягнулася амаль дзве гадзіны. Пасля яе арганізатары вырашылі зладзіць цыкл сустрэч, прысвечаных працы падчас вайны ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя