У Варшаве адбылося пасяджэнне замежнага Сойма Руху Салідарнасці «Разам»



1 ліпеня ў Беларускім доме ў Варшаве адбылося пасяджэнне замежнага Сойма Руху Салідарнасці «Разам». Галоўнае пытанне Сойма – статус палітвязня ў Беларусі.

„Падыход да вызначэння статусу трэба адназначна мяняць”, –  кажа сустаршыня Руху салідарнасці Алена Талстая:

  Адной з галоўных задачаў нашага руху ёсць барацьба за вызваленне палітвязняў. Таму галоўныя словы былі менавіта людзям, якія прайшлі рэпрэсіі рэжыму. Было ў нашай залі 23 чалавекі і 22 чалавекі з розных краінаў свету і розных гарадоў далучыліся па скайпу. Праца была плённая.

Сойм цягнуўся 3 гадзіны. Было шмат выступоўцаў. У выніку быў прыняты зварот да праваабаронцаў аб пераглядзе крытэрыяў аб статусе палітвязня. Было прынята рашэнне, як каментаваць лічбы колькасці палітзняволеных у Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя