У Варшаве адбыўся арт-маркет
На падзеі можна было набыць хэнд-мэйд-вырабы ад беларускіх рамеснікаў, якія цяпер жывуць і працуюць у Польшчы.

Падрабязней пра майстроў распавяла арганізатарка мерапрыемства, стваральніца “Craft Hand Lab” Марыя Кашапава:
– Калі казаць пра нешта новае, то ў нас ёсць дзяўчына, якая робіць скураныя вырабы; ёсць мужчына, які стварае біжутэрыю, гэтым звычайна жанчыны займаюцца, а тут мужчына, малады хлопец; таксама ёсць лялькі ад Вольгі якая робіць этнічныя лялькі; ёсць і другія майстры, якія былі і раней, гэта дзяўчына, якая стварае свечкі; дзяўчына, якая робіць пасцілу; біжутэрыя яшчэ ёсць ад мяне і яшчэ ад адной жанчыны, якая робіць з камянёў.
Арт-маркет прайшоў у “Beer Station Ursynów”.
Знайсці спасылкі на майстроў і іх працы можна праз суполку арганізатара падзеі “Craft Hand Lab”. Дарэчы, у красавіку аб’яднанне плануе зладзіць семінар для рамеснікаў.




Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
