У Варшаве адбыўся канцэрт, прысвечаны беларускаму Дню Волі
Сёння, 25 сакавіка, у Варшаве адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны 103-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Варшаўскія музыкі на чале з Сяргеем Доўгушавым – былым салістам Белдзяржфілармоніі – стварылі ансамбль пад назвай „Варшаўскі вольны аркестр” пры падтрымцы Беларускага цэнтра салідарнасці.
На канцэрце гучалі беларускія патрыятычныя песні, такія як гімн БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, „Пагоня”, „Муры”, і інш.
У канцэрце прынялі ўдзел польскія і беларускія палітыкі, у тым ліку Павел Латушка і Міхал Шчэрба.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя