У Варшаве адбыўся марш супраць нянавісці
У адным з раёнаў Варшавы адбыўся марш супраць нянавісці.

Гэта акцыя была выклікана агрэсіўнымі паводзінамі з боку мясцовых палякаў у адносінах да ўкраінцаў і беларусаў, якія таксама хацелі пагуляць на спартовай пляцоўцы разам з палякамі. Беларусам і ўкраінцам забаранілі нават сесці на лаўку каля пляцоўкі, кажуць удзельнікі акцыі:
– Тое, што мясцовыя жыхары арганізуюць такі марш, гэта таксама важна, каб нянавісць не перарасла ў нешта большае.
– Я полька, мяне завуць Наталля Гэберт. Я з фонда „Otwarty dom”. Калі мы не будзем супрацьстаяць такім невялікім выпадкам, то яны будуць усё больш сур’ёзнымі.
– Цешуся, што ў Польшчы вельмі шмат адэкватных людзей, якія выступаюць супраць нянавісці на нацыянальнай глебе. Так і трэба трымаць, бо варта шанаваць кожнага чалавека.
Пасля выступу, пад час якога быў асуджаны непрыгожы факт паміж палякамі, беларусамі і ўкраінцамі, удзельнікі акцыі прайшлі маршам пад рознымі сцягамі ў невялікай калоне.









Беларускае Радыё Рацыя
