У Варшаве адбыўся напад на ўкраінцаў
У польскай сталіцы адбыўся напад на ўкраінцаў па прычыне таго, што яны размаўлялі паміж сабой на роднай мове. Інцыдэнт адбыўся ў варшаўскім раёне Макотаў.
На ўкраінскую пару напаў 22-гадовы мужчына. Яму не спадабалася, што замежнікі размаўлялі на роднай мове. Крыўдзіцель спачатку абразіў украінцаў, а затым збіў мужчыну і ужыў да абодвух газавы балончык.
Нападнік затрыманы паліцыяй. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў нападзе і абразе па нацыянальнай прыкмеце. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.