У Варшаве адбыўся паб-квіз „Pravo napravo”



У Варшаве адбыўся паб-квіз „Pravo napravo”, прысвечаны правам чалавека. Арганізатарам спаборніцтва выступіла Прававая ініцыятыва. Імпрэза адбылася ў межах „Hučna Fest”, арганізатар якога – ініцыятыва „Free Belarus Center”.

Уражаннямі ад квізу падзялілася каардынатарка FBC Паліна Бродзік:

Нягледзячы на тое, што на праваабарончую тэматыку заўсёды складана знайсці ўдзельнікаў, тым не не менш па-мойму было вельмі драйвова. Пад канец усе разышліся, пачаліся спрэчкі, пачаліся спаборніцтвы за першае месца. Усе ішлі „ноздра ў ноздру” і „біліся да апошняга”, спрачаліся наконт правільных адказаў. Мне падаецца, што ўсім вельмі спадабалася. Пераможцы былі ўзнагароджаны цудоўнымі прызамі, такімі як кніжка пра Алеся Бяляцкага ды іншымі павязанымі з беларускай тэматыкай прызамі. Дарэчы, перамагла каманда „Free Nasta Loika”, што вельмі сімвалічна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Оўпэн-эйр „Hučna Fest” адбудзецца ў нядзелю, 9-га ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва. Гасцей чакае музычная і літаратурная праграма, арт-маркет і пляцоўка сацыяльных актыўнасцей. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя