У Варшаве адбыўся паказ беларускай моды
Надзея Васільчанка, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, распавяла, што ў паказе ўдзельнічалі пераможцы рэспубліканскага конкурса, а перад Варшаваю беларускія калекцыі былі прэзентаваныя ў Кёльне і Парыжы:
– Мы прыехалі з калекцыямі, якія з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу „Млын моды”. Мы ўжо вяртаемся з паездкі, мы наведалі ў Кёльне школу моды, школу моды ў Парыжы, і там мы таксама ўдзельнічалі ў паказах. Вось такі праект.
Ігар Іваноў з Арганізацыйнага камітэта конкурсу зазначае, што беларускія калекцыі далёка неўпершыню прэзентуюцца на агульнаеўрапейскіх конкурсах. Паказ “Млын моды” быў арганізаваны пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Польшчы.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара