У Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ фільма прысвечанага барацьбе беларусаў



Учора ў Варшаве адбыўся закрыты прэм’ерны паказ кароткаметражнага фільма „0908”, які запусціў серыю з 12 арт-фільмаў у рамках праекта Revolution.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка перад гледачамі падзякаваў аўтарам праекта Дар’ю Брыян і Марыі Крук за праект, які расказвае праўду пра падзеі ў Беларусі. Дэманстрацыя фільма сімвалічна адбылася ў 23:34 паводле мінскага часу.

Усе кароткаметражныя стужкі ў межах праекту прысвечаныя беларусам і іх барацьбе за свабоду ад дыктатуры і незалежнасць нашай краіны.

Стваральнікі праекту – рэпрэсаваныя беларускі рэжысёр Даша Брыян і прадзюсер Марыя Крук у партнёрстве з Беларускім Маладзевым Хабам.

Сачыць за праектам можна на афіцыйных старонках Instagram (https://instagram.com/belarusian.revolution) і YouTube (https://www.youtube.com/channel/UCF88YPGWNh95U_m6nmdKn2Q).