У Варшаве адбыўся вернісаж арт-рэзідэнцыі „Дом Творцаў”
Работы, прадстаўленыя на імпрэзе, былі створаны беларускімі мастакамі падчас майстар-класаў пад кіраўніцтвам прафесара Віктара Гуты і доктара Цэзарыя Качварскага ў варшаўскай Акадэміі Мастацтва.

Пра вынікі працы распавяла адна з каардынатараў рэзідэнцыі „Дом Творцаў” Наста Някрасава.
– Гэта серыя здымкаў: з аднаго боку чорна-белыя, трэба было памаляваць свае партрэты. А другая частка – партрэты, якія зафіксавалі момант, калі ўдзельнікі адзін аднаго малявалі. Гэта было будаванне камунікацыі падчас працэсу менавіта малявання сваёй твары, ці твары аднаго з удзельнікаў. Трэцяя частка выставы – фільм, які дакладна дакументуе сам працэс, які адбываўся падчас нашых сустрэч.
Далучыцца да арт-рэзідэнцыі „Дом Творцаў” можа любы жадаючы. Інфармацыя пра тое, як гэта зрабіць, размешчаная на старонцы аб’яднання ў Facebook.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
