У Варшаве адбыўся III Беларускі бізнес-форум (абноўлена)
Арганізатарам падзеі выступіла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Да імпрэзы далучыліся як беларускія спецыялісты, так і еўрапейскія эксперты і палітычныя дзеячы. На імпрэзе ў рамках розных панэляў яны абменьваліся досведам у вядзенні бізнесу і адказвалі на пытанні аўдыторыі.
Вынікі падзеі падводзіць арганізатар падзеі, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўнік АВВА Алесь Аляхновіч:
— У цэлым уражанні вельмі пазітыўныя. У нас было каля 300 заявак на ўдзел у форме, пры гэтым месцы абмежаваныя да 150 чалавек. Мы не маглі прапусціць усіх удзельнікаў, зала была на 90% занятая. Даволі шмат было журналістаў, перадусім, з беларускіх медыяў. У нас 31 пацверджаны спікер і мадэратар. Гэта людзі, што прыехалі з ЗША, розных краінаў Еўропы. З Беларусі таксама ёсць удзельнікі. У цэлым, мы задаволеныя.
Беларускае Радыё Рацыя