У Варшаве адкрыўся бясплатны шэлтар для бежанцаў з Украіны
Першымі яго жыхарамі сталі ўкраінскія і беларускія маці з дзецьмі да 15 гадоў.

“Усяго ж дом разлічаны на 20 чалавек”, – зазначыла кіраўнік фонду „Kraj Do Zycia” (“Страна для жизни”) Марыя Мароз:
– Паціху абсталёўваем цацкамі, гульнямі, якія развіваюць, каб дзецям было чым там заняцца. На двары будзем усталёўваць пясочніцу. Гэта такі вялікі трохпавярховы дом, з прылеглай тэрыторыяй, з залай. Хочам ствараць такія камфортныя ўмовы для гэтых сем’яў, якія сутыкнуліся з такім вялікім горам. Там ужо ёсць і ўкраінскія, і беларускія маці. Усім усё падабаецца, і ўсе вельмі ўдзячныя і задаволеныя. Мы стараемся забяспечваць і прадуктамі харчавання.
Такім чынам, сёння для жыхароў Дома створаныя ўсе камфортныя ўмовы. Калі ж месцы ў шэлтары будуць вызваляцца, каардынатары будуць паведамляць пра гэта ў суполках Фонду “Страна для жизни”. Тады ў прытулку змогуць пасяліцца новыя жыхары.







Беларускае Радыё Рацыя
