У Варшаве адкрылася фотавыстава, прысвечаная сучаснай міграцыі
Фотавыстава “POZA KRAJEM”, прысвечаная сучаснай міграцыі, адкрылася ў Варшаве. У экспазіцыі – 4 здымкі розных аўтараў, кожны з якіх прадстаўляе ўласны праект.
Працягваюць творцы Полі Нямаева, Павел Савіцкі і Катажына Ігнашэвіч:
-Мая работа пра ўсведамленне сябе як беларускі. Гэты эмігранцкі досвед прымушае думаць пра тое, з чаго я ўвогуле складаюся. Хто я ёсць.
-Я прадстаўляю праект па захаванні памяці пра людзей, якія засталіся ў Беларусі.
-Мой праект называецца “Аўтапартрэт болю”. Ён з’яўляецца маёй першаснай, адпрацаванай візуальна рэфлексіяй пачатку ўварвання Расеі ва Украіну. І як чалавек з краіны-агрэсаркі непасрэдна, але які жыве ў Польшчы ўжо пяць гадоў, я адчуваю страту таго месца, якое лічыла домам.
Убачыць работы фатографаў можна да 31-га кастрычніка ў Bistro Słuszna Strawa ( ul. Armii Ludowej 12).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя