У Варшаве адкрылася выстава „1000 дней #”



У Варшаве адкрылася выстава „1000 дней #”, прысвечаная беларускаму палітыку, афіцэру Мікалаю Статкевічу.

Дзеяч цяпер знаходіцца за кратамі, ён прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі, больш за 2 месяцы ад яго няма ніякай інфармацыі.

Пра ідэю выставы распавядае старшыня аргкамітэта, прадстаўніка партыі „Народная Грамада” Наталля Папкова:

Ідэя нарадзілася ў Вільні, у нашага прэзідыўма і намесніка Мікалая Віктаравіча – Яўгена Вільскага. Пасля таго, як скончылася выстава ў Вільні, мы вырашылі правесці выставу ў тых гарадах, дзе ёсць нашыя актывісты. Пасля Варшавы выстава паедзе ў Брусель ды іншыя краіны. Мікалай Віктаравіч выбітная асоба ў беларускай палітыцы, у беларускай гісторыі. Такіх людзей, як ён, нельга забываць.

На адкрыцці падзеі выступілі Павел Латушка, Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Аліна Коўшык, а таксама жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Выстава „1000 дней #” працягнецца ў Музеі Вольнай Беларусі да 12 мая ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя