У Варшаве адкрылася выстава „Беларусь. Шлях да свабоды” (абноўлена)



10 снежня а 10:00 (па польскім часе) ў міжнародны Дзень правоў чалавека Беларускі Дом у партнёрстве з Домам сустрэчаў з гісторыяй і горадам Варшава адкрыў выставу „Беларусь. Шлях да свабоды” пад адрытым небам у Варшаве (сквер імя ксяндза Яна Твардоўскага, ul. Krakowskie Przedmieście, на рагу з ul. Karowa).

У адкрыцці выставы прыняў удзел мэр горада Варшава Рафал Тшаскоўскі, прадстаўнік Каардынацыйнай Рады Павел Латушка і кіраўнік Беларускага Дома Алесь Зарэмбюк.

„Беларусь. Шлях да свабоды”. Такую назву атрымала фотавыстава, якая адкрылася пад адкрытым небам у цэнтры Варшавы. Тут экспануецца 30 здымкаў, знятыя карэспандэнтамі „Нашай Нівы” і „Белсату” падчас сёлетніх пратэстаў у Беларусі.

Экспазіцыя размясцілася ў скверы імя кс. Яна Твардоўскага і будзе адкрытая да канца году. Выстава будзе дэманстравацца ў іншых гарадах Польшчы – такіх, як Кракаў, Уроцлаў, Гданьск – у онлайн- альбо офлайн-фармаце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Беларускі Дом у Варшаве