У Варшаве адкрылася выстава пра загінулых беларускіх ваяроў “З Украінай у сэрцы”
У Варшаве адкрылася выстава пра загінулых беларускіх ваяроў “З Украінай у сэрцы”. На вернісажы прадстаўленыя партрэты загінулых абаронцаў, іх біяграфічныя і ваенныя звесткі, бронекамізэлькі і сцягі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел украінскія і беларускія палітычныя дзеячы, прадстаўнікі ваенных аб’яднанняў.
Сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў, былы баец батальёну Волат, і былы баец Замежнага Легіёну Андрэй Кушняроў распавёў пра свой погляд на выставу “З Украінай у сэрцы”:
– Гэта і асабістая падзея, таму што я ведаў і Жызнеўскага, які быў маім лепшым сябрам, з якім разам прыехалі ва Украіну, і заканчваючы Міраславам Лазоўскім, з якім мы разам ваявалі. Большую частку байцоў я ведаў асабіста, таму для мяне крыху супярэчлівае пачуцце. Таму што калі я бачу гэтых людзей, для мяне гэта ў першую чаргу людзі, якіх я ведаў у побыце, хтосьці не мог ложак нармальна заслаць. Для мяне гэта таксама героі і асабіста сябры, і знаёмыя, і блізкія людзі. Гэта такая вось сумесь.
Выстава “З Украінай у сэрцы” працягнецца да 18-га ліпеня ў Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Kryniczna 6).
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя