У Варшаве адкрылі другую лінію метро
Пасля чатырох гадоў будаўніцтва, некалькіх пераносаў даты адкрыцця, другая лінія варшаўскага метро пачала перавозіць пасажыраў. Першыя сем станцыяў другой лініі звязалі два берагі Віслы, цэнтр горада, універсітэт, Нацыянальны стадыён ды Віленскі вакзал. Жыхары польскай сталіцы дзеляцца сваімі ўражаннямі:
– Вельмі нам падабаецца. Сучаснае метро – у сініх колерах, усё тут выдатна бачна. Усе хацелі гэтага метро.
– Канешне, мне падабаецца. На мяне зрабіла ўражанне адкрыццё. Супер! Відавочна, што гэтая інвестыцыя вельмі патрэбная.
– Я жыву ля Віленскага вакзала, ездзіла на працу ў цэнтр, гэта было цяжка. Цяпер будзе, напэўна, значна прасцей.
Усяго ў Варшаўскім метро 28 станцый на дзвюх лініях, на адну станцыю менш, чым у Менску.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя