У Варшаве адкрылі мурал “Няскораныя беларусы” (абноўлена)



У Варшаве ля Беларускага дома ўрачыста адкрылі мурал, прысвечаны салідарнасці з палітвязнямі, “Няскораныя беларусы”.

У падзеі прынялі ўдзел дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, прэзідэнт Фонду салідарнасці PL Рафал Дзенцялоўскі ды іншыя.

На завяршэнне выступілі музыкі Аляксей Бурнасенка, Пётр Клюеў і  Лявон Вольскі.

Кажа музыка Лявон Вольскі:

– Я лічу, што такія падзеі вельмі істотныя, таму што палітвязні – сур’ёзная, відаць, праблема, якую свет схільны ўжо не заўважаць, таму што гэта ўжо даўно цягнецца. І звычайна свет, у тым ліку і цывілізаваны, – праходзіць год-два, і гэта неяк забываецца, прытупляецца. І нам трэба пастаянна нагадваць пра гэта, што ў Беларусі ненармальна і ўсё вельмі кепска.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя