У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам



28 лютага Беларускі Дом у Варшаве разам з прадстаўнікамі беларускіх добраахвотнікаў, адкрылі «Цэнтр дапамогі пры Беларускім Доме добраахвотнікам, ваюючым за Украіну».

Узначаліць Цэнтр Павал Кухта, які раней ужо ваяваў за Украіну i з’яўляецца родным братам забітага сілавікамі падчас пратэстаў 2020 года Мікіты Крыўцова. Мэта гэтай ініцыятывы – аказанне валанцёрскай дапамогі добраахвотнікам, а таксама дапамогі з адпраўкай iх непасрэдна на вайну.

На адкрыццё прыйшлі беларусы, якія збіраюцца абараняць Украіну.

У бліжэйшыя дні Цэнтр (ul. Kryniczna 6) пачне сваю паўнавартасную працу. Яго кантакт ў Telegram: @vivatlnmn

Найбольш неабходны зараз аўтамабілі і грошы на іх.

Рахункі Цэнтру:

PL 57102049000000870234067366
swift: BPKOPLPW
ETH: 0x4046e64b1CDCb177b2ca5C8D1DDd6F0799669251
BTC: bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e
USDT (trc) TN6P7KqSXjHtA8B4Skhu13FbB8ZxQtdu5x
Paypal: [email protected]
Patreon: www.patreon.com/partyzan

Фота: facebook.com/BelaruskiDom