У Варшаве адкрылі выставу знішчанай ваенный тэхнікі РФ



На Замкавай плошчы ў Варшаве адкрылася выстава знішчанай украінскім войскам расейскай вайсковай тэхнікі.

Фота: East News

У адкрыцці выстава прынялі ўдзел кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, міністр Міхал Дворчык і віцэ-міністр абароны Украіны Ганна Маляр:

Гэта першая такая выстава ў Еўропе. Для нас надзвычай важна і сімвалічна, што гэта выстава адбываецца і адкрываецца ў Польшчы, бо Польшча наш найбольшы сябра і партнёр. За чатыры месяцы цяжкага змагання ўкраінскае войска знішчыла каля 10 тысяч адзінак расейскай тэхнікі.

Віцэ-міністр абароны Украіны Ганна Маляр падзякавала польскім уладам і грамадзянам Польшчы за дапамогу аказаную ўкраінцам з пачатку расейскай агрэсіі.

Фота: East News

Беларускае Радыё Рацыя