У Варшаве адслужаць Імшу па-беларуску
У першую нядзелю Адвэнту 27 лістапада а 18:00 у Варшаве будзе адслужана Св. Імша па-беларуску. Богаслужба адбудзецца ў сакрыстыі капліцы Res Sacra Miser (Krakowskie przedmieście 62).
Капліца знаходзіцца ў 150 метрах ад касцёла св. Ганны, што месціцца ля Замкавага пляца.