У Варшаве адыгралі 11-ы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”
“Навошта камусьці патрэбна свабода?” Пад такім лозунгам у варшаўскім клубе «Поглас» адыгралі адзінаццаты канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”.
Сёлета ў імпрэзе прынялі ўдзел пяць гуртоў: „Мустэлайд” і “Дліна валны” з Беларусі, а таксама варшаўскія “Роза вятроў”, “Даменцка/Лукасевіч”, і ўкраінскі музычны гурт “Колір”.
Варта адзначыць, што сёлетні канцэрт меў больш камеральны характар. А сам кірунак імпрэзы быў хутчэй філасофска-касмапалітычны.
Гаворыць Караліна Гэндэк, старшыня ініцыятывы “Вольная Беларусь”:
– Галоўнай ідэяй сёлетняга канцэрту было: абмеркаваць і прааналізаваць такі феномен, якім з’яўляецца свабода. Таму, што можам назіраць не толькі ў беларускім грамадстве, але і ў польскім, што з гэтай свабодай адбываецца, у Беларусі раней, а ў нас цяпер пачынаецца праблема са свабодай.
Паслухаць музыкаў і сімвалічна падтрымаць дэмакратычную Беларусь прыйшло каля 70 чалавек.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя