У Варшаве беларусы правялі чарговую акцыю пратэста
Не зважаючы на зімовае надвор’е, беларусы Варшавы правялі традыцыйную двухгадзінную акцыю. Беларуская дыяспара абмяркоўвала розныя актульныя пытанні – гэта рэферэндум, палітвязні, тэрарызм унутры Беларусі і г.д.

„Пакуль мы будзем прыходзіць на акцыі, датуль праблема Беларусі не будзе сыходзіць у Еўропе з павесткі дня,” – кажа актыўны ўдзельнік акцый Руслан Гусейнаў:
– Нават у такую непагадзь мы ўсё роўна збіраемся і паказваем, што мы супраць таго, што адбываецца ў Беларусі. Мы як лакмусавая паперка. Калі мы не будзем прыходзіць сюды, то Еўропа скажа, што ўсё, «канцэрт закончаны», давайце здымаць санкцыі, давайце наладжваць бізнес з Лукашэнкам. Не, мы ўсе супраць, мы спакой і мір у нашай Беларусі без дыктатара.
Станіслава Гліннік – унучка Станіслава Шушкевіча – аб’явіла, што патрэбны прапановы, як не дапусціць рэферэндум. Мужчына з Бабруйску расказаў пра тэрарызм у іх горадзе сілавых структур.









Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
