У Варшаве дзень народзінаў Максіма Багдановіча адзначаць адмысловай імпрэзай
У Варшаве адбудзецца імпрэза, прымеркаваная да народзінаў Максіма Багдановіча.

У праграме – лекцыя з гісторыкам Віктарам Корбутам, выступ Сержука Доўгушава і мужчынскага спеўнага сходу, а таксама інтэрактыўная творчая частка. Арганізатарам падзеі выступіла аб’яднанне Рух. Распавядае яго прадстаўнік:
– Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры. Адзін з бацькоў яе. І асоба, якая напісала верш «Пагоня», які, не пабаюся сказаць, з’яўляецца нацыянальным гімнам. Зараз, адносна нядаўна, 30 лістапада была гадавіна першай публікацыі верша «Пагоня». А менавіта 9 снежня – гэта дзень народзінаў нашага класіка Максіма Багдановіча.
Імпрэза адбудзецца ў Музеі Вольнай Беларусі. Пачатак у 18:00. Уваход вольны.
Аналагічнае мерапрыемства, прысвечанае Максіму Багдановічу, адбудзецца ў Батумі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
