У Варшаве і Беластоку беларусы праводзяць вялікія акцыі
У Варшаве сёння, 25 чэрвеня, пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якіх у Беларусі цяпер, паводле праваабаронцаў, 507 чалавек. Сярод іх і прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці.
Беларускі Дом у Варшаве запрашае аб 11.00 сустрэцца перад амбасадай Рэспублікі Беларусь, каб выказаць свой пратэст супраць рэпрэсій, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі.
У Беластоку мінае роўна год з часу першай масавай акцыі беларускай дыяспары. З гэтай нагоды сёння, 25 чэрвеня, з 18 да 20 гадзін пройдзе вялікі марш ад цэнтра горада (збор каля помніка Пілсудскаму) – да консульства Беларусі. Акцыі ўзгодненыя з уладамі Варшавы і Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя
