У Варшаве ладзіцца праект “English Speaking Club”
Падчас гэтага праекту падлеткі з Беларусі і Украіны сустракаюцца ў фармаце анлайн, каб не толькі ўдасканаліць узровень сваёй англійскай мовы, але і абмеркаваць важныя беларускія тэмы.
Працягвае куратар праекту Надзея:
– Мы запрасілі нашых беларускіх эмігрантаў падлеткаў з Амерыкі. У нас ёсць нашы тут беларусы, хтосьці з Украіны. Яны кожную суботу размаўляюць на англійскай мове і абмяркоўваюць вельмі часта беларускую культуру і гісторыю на англійскай мове. Гэта была такая просьба амерыканскіх падлеткаў, больш мабыць іх бацькоў. Ну і некаторыя з падлеткаў у гэтым вельмі зацікаўленыя.
Адна з апошніх тэм, якую абмяркоўвалі падлеткі, – 5 постацей беларускай культуры, якія іх найбольш уразілі.
Далучыцца да праекту “English Speaking Club” можна праз спасылку ў instagram (@wolnawyspa), а таксама telegram (https://t.me/wolnawyspa).
Акрамя таго, арганізатары плануюць пашырыць сваю дзейнасць і пачаць ладзіць і курсы польскай мовы “Polish Speaking Club”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя