У Варшаве ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя
У Варшаве ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя. Акрамя пастаянных удзельнікаў акцый на гэты раз тут былі вядомы беларускі палітолаг і блогер Андрэй Балкунец і галоўны рэдактар сайта “Хартыя-97” Наталля Радзіна.
Галоўным пытаннем мерапрыемства было абмеркаванне падрыхтоўкі да агульнай забастоўкі ў Беларусі, гаворыць Сяргей Дылеўскі – лідар рабочага руху:
– Мы выдатна разумеем, што забастоўка – гэта адзіны бяспечны для беларускага народа не крывавы метад змяніць хаду палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. Як палітычную, так і эканамічную. Мы выдатна разумеем, што дыктатар не працягне і двух тыдняў, калі спыняцца беларускія прадпрыемствы. Наша задача, беларусаў, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны, падтрымаць беларускіх рабочых, хто чым можа.
Даваліся канкрэтныя рэкамендацыі, як гэта рабіць. Акрамя выступаў людзей па галоўнай тэме, збіраліся подпісы пад петыцыяй аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўраду легетымнымі. Ужо стала звыклым напісанне лістоў вязням, на гэты раз вязням Шклоўскай калоніі. Звяртала на сябе ўвагу пудзіла Лукашэнкі ў клетцы з пластыкавай пасудзінай: здайце грошы на квіток у Гаагу.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя