У Варшаве ля расейскай амбасады пыталіся: Дзе Мікола Карпюк?
Дзе Мікола Карпюк? З такім запытам беларусы і ўкраінцы Варшавы правялі акцыю пад будынкам Амбасады Расейскай Федэрацыі, з мэтай звярнуць увагу грамадства на знікненне вядомага ўкраінскага палітыка, які год таму быў выкрадзены расейскімі спецслужбамі, пасля чаго звесткі пра яго адсутнічаюць.
Як распавядае кіраўнік Руха Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, Мікола Карпюк быў моцна заангажаваны ў справы на карысць незалежнай Беларусі.
– Сам Карпюк прывозіў дастаткова шмат людзей. У тым ліку ў 2000 годзе, калі ўзнікла магчымасць адхілення ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Ён вельмі добра ведае беларускіх актывістаў, таму што прымаў удзел у шмат якіх акцыях, якія мы праводзілі ў Кіеве, акцыі салідарнасці з Беларуссю. Заўсёды Беларуссю цікавіўся і наколькі магчыма беларусам дапамагаў.
Мікола Карпюк з’яўляецца былым кіраўніком партыі “Украінская Нацыянальная Асамблея”, сябры якой у 1996 годзе бралі ўдзел у Чарнобыльскім шляху.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя