У Варшаве „Манюшка на кожны месяц”
„Гэта стала нагодай для бліжэйшага знаёмства з біяграфіяй кампазітара, дзякуючы гэтаму я даведаўся пра яго сувязі з Беларуссю”, – кажа польскі мастак Анджэй Ветэшка.
„Манюшка на кожны месяц” – гэта праект Вялікага тэатру ў Варшаве.
„Польскія мастакі намалявалі партрэты Манюшкі ў сваёй характэрнай стылістыцы і кожны месяц у фае тэатра будзе вывешваецца новы партрэт”, – кажа Анджэй Ветешка:
– Мае веды на тэму кампазітара вельмі збліжаныя да агульных ведаў. Сорамна прызнаць, але ведаю толькі некалькі яго операў. Я пачаў вывучаць яго жыццёвы шлях. Калі мы можам ганарыцца беларускім кампазітарам і супольна адзначаць, то лічу, што гэта фантастычна.
Апрача Анджэя Ветэшкі партрэты стваралі: Анджэй Понгоўскі, Караль Радзішэўскі, Ганна Бакула і Анджэй Строка. Чарговыя партрэты будуць з’яўляцца на пачатку кожнага месяца да канца 2019, які ў Польшчы абвешчаны годам Станіслава Манюшкі.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя