У Варшаве можна пабачыць рэчы з Майдана
У самым цэнтры польскай сталіцы, на перакрыжаванні вуліц Новы Свет і Свентакшыскай размесціўся “Украінскі світ”, дзе праходзяць рознага кшталту мерапрыемствы, прысвечаныя ўкраінскім падзеям. Там працуе і выстава рэчаў з Майдана – расказвае стваральнік міні-музея Андрэй Пабгурскі. Тут у асноўным яго асабістыя экспанаты, а таксама рэчы, што перадавалі сябы, грамадскія актывісты, журналісты.
– Папоўнілася экспазіцыя. Тут ёсць экспанаты, звязаныя з Самаабаронай. Напрыклад, каска, без якой на майдане было б цяжка. Спачатку яна дапамагала, але пазней, 20 лютага, яна была хутчэй небяспечнай.
Яшчэ раней тут, у доме “Украінскі світ” у Варшаве, можна было пабачыць выставу ўкраінскай мастачкі з Адэсы Ксеніі Валошынай.
– Гэта атрымалася невялікая выстава, на якой было ўсяго тры працы. Яны прысвечаны праблеме дзяцей, якія аказаліся ў зоне баявых дзеянняў.
“Украінскі світ” застанецца на ранейшым месцы, а вось саму выставу плануюць перанесці.
– Мы разглядаем магчымасць супрацы з польскімі музеямі і іншымі арганізацыямі. Хацелася б, каб каб музей прафесійна рос.
Ёсць разуменне, што гэтыя экспанаты павінны застацца як памяць.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота www.facebook.com