У Варшаве напісалі лісты палітвязням
Група беларусаў Варшавы напісала новыя, па-мастацку аформленыя, лісты беларускім палітвязням. Пісаць лісты палітвязням у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.

Людзі не вельмі спадзяюцца, што атрымаюць адказы, але ўсё роўна ходзяць і пішуць, кажа Алёна Панамарова, мадэратар ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню»:
– Мы сабраліся не толькі напісаць лісты, але і намаляваць паштоўкі. У гэтым нам дапамагае мастачка з Беларусі. Яна пагадзілася навучыць дарослых людзей трохі маляваць. Насамрэч маляванне – гэта псіхалагічная разгрузка для людзей. Мы вельмі хочам, каб людзі, якія прыходзяць да нас, таксама трохі разгружаліся, мелі магчымасць паразмаўляць адзін з адным, нешта стварыць. І, канешне, мы думаем, што паштоўкі, якія атрымаюць палітвязні, іх парадуюць.
Паводле Алёны Панамаровай, яна чакае кожную сераду беларусаў для напісання лістоў палітвязняў. Вельмі будзе рада і матэрыяльнай дапамозе. Паколькі кошты на капэрты і перасылку немалыя. А колькасць палітвязняў расце.



Беларускае Радыё Рацыя
