У Варшаве пачала працаваць бясплатная паўнавартасная беларуская анлайн-школа



Усе прадметы ў гэтай школе выкладаюцца па-беларуску.

Алесь Лоска

Акрамя высакакласных настаўнікаў тут працуюць прафесары і дактары навук з вопытам работы ў школе, кажа кіраўнік ініцыятывы беларуская школа Алесь Лозка:

– Праблема зразумелая: дзеці, якія прыехалі з Беларусі ходзяць у польскую школу. Узнікаюць цяжкасці: па-першае, у які клас. З-за моўнай бар’еры ім прыходзіцца губляць магчыма нават год. Потым будуць вяртацца ў Беларусь – мы ўсе туды вернемся – зноў будуць праблемы. «А мы не вывучалі гэтыя прадметы» – таму зноў недзе клас назад.

Цалкам стужка:

Паводле Алеся Лозкі, ён спадзяецца, што навучаннем у іх школе дзеці і бацькі будуць задаволены. А настаўнікі ўжо не нарадуюцца сваімі таленавітымі і разумнымі вучнямі.

Беларускае Радыё Рацыя