У Варшаве пачалася выстава Уладзіміра Цэслера
28 кастрычніка ў варшаўскай студыі Duży Pokój адкрылася выстава плакатаў вядомага дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера. Арганізатары праекта перадусім звяртаюць увагу на кантэкст плакатаў Уладзіміра Цэслера, калі мастацтва застаецца сродкам культурнага супраціву і рэакцыяй на сучасныя працэсы ў Беларусі. Сам мастак прыляцець у Варшаву не здолеў, арганізатары на адкрыцці прэзентацыі звязаліся з мастаком па відэасувязі.

Уладзімір Цэслер сказаў, што мастацтва ў ягоным выпадку выконвае сваю функцыю, хоць згуляць вырашальную ролю ў цяперашнім становішчы ў Беларусі не можа. Праект «Мастацтвам па рэжыме — Беларусь на плакатах Уладзіміра Цэслера» рэалізаваны ў супрацы з Фондам імя Генрыха Бёля ў Варшаве.
